2026
у гісторыі Гомельскага раёна
Агульныя даты
Студзень
95 гадоў (1.01.1931 г.) з пачатку выхаду ў свет раённай газеты “Сталінскі сцяг”.
105 гадоў (1921 г.) з дня нараджэння Шамякіна Івана Пятровіча (в. Карма Добрушскі раён) – беларускага пісьменніка, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР і БССР.
Люты
120 гадоў (1906 г.) з дня нараджэння Гаўрыленкі Фёдара Нікіфаравіча (в. Касцюкоўка, Гомельскі р-н), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча. У гады Вялікай Айчыннай вайны – адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вілейскім раёне.
Сакавік
75 гадоў (1951 г.) з днянараджэння Мельнікава Аляксея Пятровіча (в. Маркавічы) – беларускага вучонага ў галіне ліцейнай вытворчасці, кандыдата тэхнічных навук. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).
85 гадоў (1941 г.) з дня нараджэння Гараева Алега Паўлавіча (в. Краснае, Гомельскі р-н), кандыдата тэхнічных навук (1981), дацэнта.
Красавік
70 гадоў (1956 г.) з дня нараджэння Ісачанкі Уладзіміра (г.п. Касцюкоўка, Гомельскі раён), беларускага мастака.
40 гадоў (26.04.1986 г.) з часу, калі адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.
75 гадоў (1951 г.) з днянараджэння Башлакова Міхася Захаравіча (п. Баштан) – паэта, аўтара зборнікаў «Касавіца», «Лілея на цёмнай вадзе», «Як слёзы горкія Айчыны», «Пяро зязюлі падніму», «Матчыны грыбы перабіраю», «Дні мае залатыя», «Світальныя коні», члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2009 г.).
Май
60 гадоў (1966 г.) з дня нараджэння Барысенкі Аляксандра Леанідавіча (г. п. Касцюкоўка, Гомельскі р-н), беларускага спартсмена і трэнера (пяцібор’е сучаснае). Майстар спорту Беларусі і СССР, майстар спорту СССР міжнароднага класа, чэмпіён свету (1991), двухкратны чэмпіён СССР (1991), шматразовы пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі (1986-1997)
Жнівень
85 гадоў (1941 г.) з часу стварэння Гомельскага сельскага партызанскага атрада ў Шчокатаўскім лесе.
85 гадоў (1941 г.) з часу стварэння ў вёсцы Міхалькі падпольнай групы.
85 гадоў (1941 г.) з дня стварэння партызанскага атрада «Бальшавік».
85 гадоў (1941 г.) з дня пачатку акупацыі Гомельскага раёна нямецка-фашысцкімі войскамі.
60 гадоў (1966 г.) з дня нараджэння Лабачова Леаніда Міхайлавіча (в. Чкалава, Гомельскі р-н),майстра спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы, майстар спорту па пауэрліфцінгу. Бронзавы прызёр чэмпіяната свету 1994 г., чэмпіён Еўропы 1995 г., удзельнік XXVI летніх Алімпійскіх гульняў у Атланце. Прызнаны лепшым спарцменам 1994 г. З 1997 г. на трэнерскай працы, інструктар-метадыст КЖ РУП Савецкага раёна г. Гомеля.
Кастрычнік
100 гадоў (1926 г.) з дня нараджэння Зайцава Івана Сцяпанавіча (в. Чонкі) – Героя Савецкага Саюза (1945 г.). У баях на тэрыторыі Германіі цяжка паранены, закрыў сваім целам амбразуру фашысцкага дзота. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і в. Чонкі Гомельскага раёна, на будынку вучылішча, дзе ў 1940 г. вучыўся І. С. Зайцаў, устаноўлена мемарыяльная дошка.
115 гадоў (1911 г.) з дня нараджэнняКаўшарава Івана Акімавіча (в. Глыбоцкае) – Героя Савецкага Саюза (1941 г.). Памёр 21.02.1998 г.
Лістапад
85 гадоў (1941 г.) з дня правядзення падпольшчыкамі вёскі Заліп’е першай баявой аперацыі.
85 гадоў (1941 г.) з дня нараджэння Радзянкі Леаніда Іванавіча (Гомельскі р-н), спартсмена і трэнера (акрабатыка), сярод выхаванцаў якога – прызёры чэмпіянатаў Еўропы С. Арцёменка, А. Мус, Д. Казлоў.
Снежань
100 гадоў (1926 г.) з часу ўтварэння Гомельскага раёна ў складзе Гомельскай акругі.
100 гадоў (1926 г.) з часу, калі вёска Аздзеліна з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета Уваравіцкага раёна. Першы старшыня – настаўнік Маскалёў.
65 гадоў (30.12.1961 г.) з часу, калі вёска Ніжні Брылёў Красненскага сельсавета была ўключана ў межы горада Гомеля.
105 гадоў (снежань, 1921) з часу заснавання сельгаспрадпрыемства “Брылёва” (КСУП). Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў аграгарадку Мічурынская. У складзе – цяплічны камбінат, жывёлаводчы комплекс, яблыневы сад, кансервавы камбінат (заснаваны ў 1946 г.) выпускае каля 100 найменняў кансерваў. Спецыялізацыя: гародніна, бульба, яблыкі і інш.
55 гадоў з часу заснавання (снежань 1971 г.) Гомельскай птушкафабрыкі. Далучаны КСУП “Навабеліцкі” (2002) і СВК “Бабовічы”. Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў в. Цярэшкавічы.
215 гадоў – (1811 г. ) з часу пабудовы ў в. Пакалюбічы Мікіцінскай царквы.
210 гадоў назад – (1816 г.) згодна«Отчёту управляющего Гомельским имением графа Румянцева о состоянии имения» у в. Пясочная Буда пражывала 185 рэвізскіх душ.
165 гадоў – (1861 г.) з часу адкрыцця ў в. Прыбыткі царкоўна-прыходскага вучылішча.
150 гадоў — (1876 г.) з часу заснавання царквы Раства Багародзіцы ў в. Скіток.
145 гадоў – (1881 г.) з часу, калі была пабудавана царква ў гонар Раства Багародзіцы ў в. Глыбоцкае. Помнік архітэктуры з рысамі класіцыстычнага і рэтраспектыўна-рускага стыляў. Захоўваюцца абразы ХІХ ст. “Прарок Ілія”, “Маці Божая з дзіцем”.
140 гадоў – (1886 г.) з часу адкрыцця ў в. Заліп’е царкоўна-прыходскай школы.
135 гадоў – (1891 г.) з дня нараджэння Гадунова Савелія Сямёнавіча (в. Галавінцы). У 1917 г. служыў на лінкоры «Гангут», быў абраны ў суднавы камітэт. Абараняў ад юнкераў Зімні палац. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
110 гадоў – (1916 г.) з дня нараджэння Палевікова Мікалая Мікітавіча (в. Раманавічы, Гомельскі р-н), заслужанага лесавода Беларусі (1966). Узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені. Пасля дэмабілізацыі працаваў дырэктарам Маркавічскага лясгаса (1949-1965), дырэктарам саўгаса “Сацыялізм” (1965-1967), Гомельскага лясгаса (1967-1978). Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
105 гадоў – (1921 г.) з часу стварэння ў в. Пясочная Буда камсамольскай ячэйкі. Сакратар – Агеенка Пётр Фядотавіч.
105 гадоў – (1921 г.) з часу заснавання на хутары Баркі сельскагаспадарчага кааператыву «Стасенскае».
105 гадоў – (1921 г.) з часу адкрыцця ў в. Старая Беліца хаты-чытальні. Першы “хатнік” («избач») – Кацэба А.
105 гадоў – (1921 г.) з часу стварэння ў в. Яроміна калектыўнай гаспадаркі «Пяцідворка», якая ў 1930 г. была рэарганізавана ў калгас «Чырвоны хлебароб».
100 гадоў – (1926 г.) з дня нараджэння Кузняцовай Анастасіі Епіфанаўны (в. Мільча, Гомельскі р-н), заслужанай настаўніцы Беларусі (1966). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Лешчынецкай і Новамільчанскай школах Гомельскага раёна (з 1950). Узнагароджана значком “Выдатнік народнай адукацыі” (1957).
95 гадоў – (1931 г.) з часу заснавання торфанарыхтоўчай арцелі імя Сталіна.
95 гадоў – (1931 г.) з часу рэарганізацыі сельскагаспадарчай арцелі ў в. Пакалюбічы ў калгас імя У. І. Леніна.
95 гадоў – (1931 г.) з часу рэарганізацыі калгасу«Ударнік» у калгас «Першамайскі». Старшыня – Шкляраў Ілья Пракопавіч.
95 гадоў – (1931 г.) з часу арганізацыі ў в. Краснае калгасу «Першае Мая». Першы старшыня – Талкачоў Акім Іванавіч.
95 гадоў – (1931 г.) з часу арганізацыі ў в. Заліп’е і ў в. Урыцкае (Воўкавіцкі Крупец) калгасу імя Будзёнага. Першы старшыня – Уладзімір Антонавіч Васільеў.
95 гадоў – (1931 г.) з часу перайменаваннясаўгаса «Старая Беліца» у саўгас «Чырвоная Беліца». Старшыня – Прахарэнка І.М.
95 гадоў – (1931 г.) з часу арганізацыі Гомельскай машынна-трактарнай станцыі.
95 гадоў – (1931 г.) з часу стварэння калгаса «Чырвонагвардзеец». Першы старшыня – Іваненка Якаў Іванавіч.
95 гадоў – (1931 г.) з часу арганізацыі ў в. Сеўрукі калгасу. У 1932 г. ён быў названы «Чырвонагвардзеец», які ўзначаліў І. М. Цуканаў.
95 гадоў – (1931 г.) з часу пабудовы ў в. Касцюкоўка пачатковай школы. У 1936 г. была рэарганізавана ў сямігадовую школу. Першы дырэктар – Еўтухоў Сцяпан Сафонавіч.
95 гадоў – (1931 г.) з дня нараджэння Ціткова Фёдара Філіпавіча (в. Клімаўка, Гомельскі р-н). З 1978 г. дырэктар Гомельскага вагонарэмонантнага завода. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981), Дружбы народаў (1986), медалямі.
90 гадоў – (1936 (1937) г.) з часу адкрыцця ў в. Аздзеліна клубнай бібліятэкі. Першы культработнік – Курыцкі Міхаіл Макаравіч.
90 гадоў – (1936 г.) з дня нараджэння Лінік (Сібілевай) Любові Сцяпанаўны (в. Яроміна, Гомельскі р-н), беларускага вучонага ў вобласці геалогіі. Скончыла геалагічны факультэт БДУ.
85 гадоў – (1941 г.) з дня нараджэння Пратасава Мікалая Мікалаевіча (в. Пясочная Буда). У 1958 г. скончыў сярэднюю школу. Служыў у арміі. У 1961 г. – паступіў у Чарнігаўскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, пасля заканчэння ў 1966 г. – служыў у Адэсе. Скончыў Вышэйшую ваенна-авіяцыйную акадэмію ў г. Моніна. Праз 7 гадоў – акадэмію Генеральнага штаба. Служыў у Рызе начальнікам вышэйшага ваенна-авіяцыйнага вучылішча. Працаваў выкладчыкам Вышэйшага ваеннага вучылішча (Ленінград).
85 гадоў – (1941 г.) з часу здзяйснення братамі Мінам, Елісеем і Канстанцінам Крычаўцовымпершага танкавага тарана.
80 гадоў – (1946 г.) з дня нараджэння Чыкуновай Таццяны Міхайлаўны (в. Раманавічы, Гомельскі р-н), заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі (1973). Працавала брыгадзірам малочна-таварнай фермы ў саўгасе “Бярозкі”.
75 гадоў – (1951 г.) з часу аб’яднання калгасу імя Чкалава з калгасам «Камуніст» (в. Бабовічы).
75 гадоў – (1951 (1952) г.) з часу перайменавання калгасу «Авангард» (в. Пясочная Буда) у калгас імя Чапаева.
75 гадоў – (1951 г.) з часу аб’яднання калгасаў в. Новая Гута ў калгас «Другая пяцігодка». Старшыня – Суконін Б.І.
65 гадоў – (1961 г.) з часупабудовы двухпавярховай раённай бальніцы.
65 гадоў – (1961 г.) з часу арганізацыі ў в. Яроміна камбінату бытавога абслугоўвання.
60 гадоў – (1966 г.) з часу пабудовы ў в. Пракопаўка клуба, у якім размясцілася і бібліятэка.
50 гадоў – (1976 г.) з часу ўтварэння пасёлка, у склад якога ўвайшла в. Новая Гута.
50 гадоў – (1976 г.) з часу стварэння ў в. Заліп’е навукова-вытворчага прадпрыемства вадкіх угнаенняў.
50 гадоў – (1976 г.) з часу адкрыцця ў в. Целяшы дзіцячага сада. Працаваў да 1999 г.
50 гадоў – (1976 г.) з часу стварэння пры раённым Доме культуры Ансамбля народных інструментаў, з 1997 г. – “народны”.
50 гадоў – (1976 г.) з часу заснавання харавога калектыву калгаса імя Леніна. Кіраўнік – Гадасіна Ларыса Дзмітрыеўна. У 1986 г. атрымаў найменне «народны» хор калгаса імя Леніна. Кіраўнік – Курдукоў В. Г.
45 гадоў – (1981 г.) з часу ўзнагароджання в. Новая Гута Дыпломам ВДНГ СССР за добраўпарадкаванне і азеляненне.
45 гадоў – (1981 г.) з часу далучэння калгасу «Бальшавік» да калгасу імя Урыцкага.
45 гадоў – (1981 г.) з часу стварэння пры Гомельскім раённым Доме культуры ВІА «Узоры», з 1987 г. мае найменне народнага.
40 гадоў – (1986 г.) з часу прыезду ў в. Даўгалессе перасяленцаў з тэрыторыі, забруджаных радыяцыяй. Былі пабудаваны новыя вуліцы – Садовая, Школьная, Сасновая.
40 гадоў – (1986 г.) з часу ўводу ў эксплуатацыю ў в. Пясочная Буда лазнева-мыйнага камбінату.
40 гадоў – (1986 г.) з часу стварэння ў в. Цагельня аматарскага аб’яднання «Руплівы гаспадар», якое з 1991 г. мае найменне народнага.
40 гадоў – (1986 г.) з часу стварэння пры Урыцкім СДК фальклорнага калектыву «Скарыначка», які з 1990 г. мае найменне народнага.
40 гадоў з часу выхаду ў свет кнігі народнага пісьменніка Беларусі І. П. Шамякіна “Карэнні і галіны”, у якой распавядаецца пра гомельскія мясціны (1986)
30 гадоў – (1996 г.) з часу расфарміравання саўгаса «Прыазёрны». Вёска Чкалава была далучана да калектыўна-долевай гаспадаркі «Бабовіцкае».
30 гадоў – (1996 г.) з часу тэлефанізацыі в. Пясочная Буда. Створана аўтаматычная станцыя на 200 тэлефонных нумароў.
